Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Матвейчыка «Паўстанне 1863 – 1864 гадоў у Беларусі:


Музей гісторыі горада Гомеля запрашае на прэзентацыю новай навукова-папулярнай кнігі
Д. Матвейчыка «Паўстанне 1863 – 1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».
Кніга прысвечана асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

Час і месца правядзення:
25 верасня (серада) 2013 г., у 18.30.
ДУ “Музей гісторіі города Гомеля” вул. Пушкіна, 32.
Арганізатары:
ДУ «Музей гісторыі города Гомеля», дырэктар музея – Юлія Купрэева;
ГК "БУДЗЬМА".

Дзмітрый Матвейчык - малады вучоны, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У кгізе Д. Матвейчыка можна ўбачыць разгляд баявых дзеянняў, якія разбіты на некалькі этапаў і адпавядае класічнай схеме апісання вайсковай кампаніі: суадносіны сілаў супрацьлеглых бакоў, пачатак баявых дзеянняў студзень—сакавік 1863, перыяд красавік 1863 — пачатак 1864. Асобна разглядаецца стратэгічны план Зыгмунта Серакоўскага і спроба яго рэалізацыі.

126