Шляхецкі баль у Гомелі. Закрыццё бальнага сезона 2017-2018 гг.


17 чэрвеня ў музеі горада Гомеля удзельнікі клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” (Віцебск) апранутыя ў адмысловыя сукенкі і фракі правядуць інтэрактыўную лекцыю-майстар-клас пра гісторыю дасугавай культуры шляхты на Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца з нагоды святкавання 200-годдзя сядзібы, ў межах праекта "Шляхецкі баль" ў так званым “Паляўнічым доміку ” – сядзібе Румянцава, Крушэўскіх, Лісоўскіх і Галынскіх. Яго мэта – праз падарожжы і балі ў старажытных сядзібах і палацах адкрыць малавядомую шляхецкую Беларусь.

Удзельнікі сустрэчы змогуць даведацца, як бавіла час шляхта, што такое балі, касіны, рэдуты, кулігі, што шляхта танцавала і як апраналася ў пачатку 19 ст. У праграме таксама віктарына (а самыя кемлівыя ды спрытныя атрымаюць невялікі падарунак на памяць ад “Паўночнай вежы”), гульня 19 ст. “Жывыя карціны”, што трошку нагадвае сучасную гульню “Кракадзіл”, паказальныя танцы і, канешне ж, майстар-клас па танцах 19 ст. – самых простых і вясёлых. Дэвіз клуба “Паўночная вежа” – “Танчыць могуць усе!”, таму клуб сардэчна запрашае на сустрэчу ўсіх, незалежна ад узросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. Будзе цікава!

Арганізатары мерапрыемства:
- Клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”. Кіраўнікі клуба – Бондарава Крысціна, Каржыцкая Эла.
- Дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Гомеля», дырэктар музея – Купрэева Юлія Святаславаўна.

Месца правядзення:
Дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Гомеля»
(г. Гомель, вул. Пушкіна, 32).

Дата і час правядзення:
17 чэрвеня (нядзеля) 2018 г., 13:00 -15.00. Лекцыя - майстар-клас.
Квіткі можна набыць у касах музея: 8 (232) 75-16-17; 8 (232) 75-58-43
Перадпродаж:
школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 4 руб.
дарослыя– 6 руб.
У дзень правядзення:
школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 6 руб.
дарослыя– 8 руб.

Цікавыя падрабязнасці:
Праект "Шляхецкі баль" належыць клубу культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”.

Клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” быў заснаваны ў 2007 годзе, з 2010 года дзейнічае пры культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна”. Кіраўнікі клуба – Бондарава Крысціна, Каржыцкая Эла.

Асноўная мэта клуба – вывучэнне танцаў эпохі Сярэднявечча, Адраджэння, танцаў 19 стагоддзя; адаптацыя старажытнай танцавальнай культуры да сучасных традыцый. Клуб “Паўночная вежа” вывучае і рэгулярна праводзіць танцавальныя майстар-класы па танцах 19 стагоддзя, аднаўляе гістарычныя гульні, касцюмы 19 стагоддзя. У сваёй дзейнасці клуб “Паўночная вежа” імкнецца да гістарычнай аб’ектыўнасці, карыстаецца навуковай літаратурай, супрацоўнічае з танцавальнымі клубамі Беларусі і Расіі. За 11 гадоў свайго існавання клуб “Паўночная вежа” правёў некалькі дзясяткаў культурных мерапрыемстваў, у тым ліку баляў і салонаў 19 стагоддзя, танцавальных народных і сярэднявечных вечарын, лекцый і творчых сустрэч. Было арганізавана і праведзена некалькі бальных сезонаў, якія складаліся з дасугавых формаў 19 стагоддзя – касінаў, рэдутаў, урачыстых баляў, пікнікоў.

Сёння баль праз танцавальную культуру і культуру этыкету павінен адкрыць шлях да разумення сябе, свайго сацыяльнага асяроддзя, шлях да духоўнасці.

Больш інфармацыі пра майстар-клас па танцах па тэлефонах:
+37529-716-75-70 Эла Каржыцкая
+37529-518-12-62 Крысціна Бондарава
Навіны можна чытаць:http://vk.com/vitebskbal
Сайт: http://www.vitebskbal.by

Кантакты ў Гомелі: 8 (232) 70-13-43; 8 (232) 75-16-17;
e-mail: mushistory@post.gomel.bywww.gomelhistory.museum.by



6. Віцебск
1. Баль у Крычаве
2. Пікнік у Прылуках
5. Віцебск
3. Азірніся ў мінулае
1 (4)