"Год науки - 2017". "Гомель нечакана рамантычны" персанальная выстаўка С.Г. Наздрын-Платніцкай У межах праекта «Знаёмы і незнаёмы Гомель»

ЗМЕСТ:
На выставе будуць прадстаўлены працы гомельскай мастачкі С.Г. Наздрын-Платніцкай, якія адлюстроўваюць прыгажосць роднага горада.
Гомелю, несумненна, пашанцавала існаваць у атачэнні Сожа, Іпуці і шматлікіх азёр і затонаў, частка з якіх знаходзіцца ў межах горада і надае яму своеасаблівы каларыт. На выстаўцы гледачы змогуць адразу апынуцца ў чароўных восеньскіх, зімовых і веснавых нюансах светлацені гарадскіх пейзажаў. Будуць прадстаўлены і карціны–загадкі, дзе наведвальнікам трэба будзе самастойна вырашыць, якое месца ці вуліца намаляваны і даць назву твору.

Адкрыцце адбудзецца 25 студзеня (серада) 2017 г., 17.00.

Час працы выстаўкі: 26 студеня – 19 лютага 2017 г.

Цікавыя падрабязнасці:
Святлана Георгіеўна Наздрын-Платніцкая – сябра Беларускага саюза мастакоў, прадстаўнік Савета Беларускага саюза дызайнераў па Гомельскай вобласці.
Аўтар-складальнік і мастак-дызайнер музейных экспазіцый, фотаальбомаў аб Гомелі, карпаратыўных мастацкіх выданняў, мастацкіх календароў, прысвечаных гістарычным даследаванням, музейным калекцыям, архітэктурнаму абліччу горада.
Выстаўляецца як мастак-жывапісец з 1999 года. Удзельніца рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. Работы аўтара знаходзяцца ў фондах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю, у іншых музейных і прыватных калекцыях. Творчасць С.Г. Наздрын-Платніцкай вядома гамяльчанам па шматлікіх выставах жывапісу, якія ладзіліся ў нашым горадзе.
У сваей творчасці С.Г. Наздрын-Платніцкая намагаецца раскрыць розныя тэмы, папрацаваць у розных жанрах. Шэраг яе прац прысвечаны гарадскім краявідам. Шмат якія работы аўтара – свйго роду сімвалы і знакі. Мастачка натхняе гледачоў на роздум аб жыцці прыроды ў атачэнні горада і аб жыцці горада ў атачэнні прыроды, аб той рэчыўнай і адухоўленай прыгажосці, якая нараджаецца пры іх гарманічным спалучэнні.

495