Выстаўка жывапісу ўдзельнікаў II Міжнароднага АРТ-пленэра “2014 – Год гасціннасці”


Змест:
На выстаўцы будзе прадстаўлены вынік працы мастакоў, якія прынялі ўдзел у II Міжнародным АРТ-пленэры “2014 – Год гасціннасці”.

Арганізатары:
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі Саюз мастакоў”, секцыя манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Дзяржаўная ўстанова “Музей гісторыі горада Гомеля”

Тэрмін дзеяння: 13 –30 кастрычніка 2014 г.

Цікавыя падрабязнасці:
У 2014 годзе быў запушчаны маштабны арт-праект “ART-RAIN”, разлічаны на 5 год. Кожны год з гэтай нагоды на Беларусі будзе ладзіцца 2 арт-пленэра. Па выніках праекта плануецца выдаць каталаг лепшых работ і наладзіць выяздныя выставы з карцінамі ўдзельнікаў.
I Міжнародны АРТ-пленэр “Новая плынь” адбыўся на Стаўбцоўшчыне і быў прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Я. Коласу. Вынікам гэтага пленэра стала выстаўка, якая адкрылася ў музее.
II Міжнародны АРТ-пленэр “2014 – Год гасціннасці” прайшоў ў пас. Чонкі, Гомельскага раёна. У ім прымалі ўдзел як беларускія мастакі, такі і замежныя госці з Украіны, Малдовы, Расіі, Прыбалкі. З вынікамі пленэра гамяльчане і госці горада змогуць пазнаёміцца на выніковай выставе ў музеі 13 кастрычніка.

82