Адкрыццё II Міжнароднага АРТ-пленэра “2014 – Год гасціннасці”


Змест:
На выстаўцы будзе прадстаўлены вынік працы мастакоў, якія прынялі ўдзел у II Міжнародным АРТ-пленэры “2014 – Год гасціннасці”.

Арганізатары:
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па спарвах моладзі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта,
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі Саюз мастакоў”, секцыя манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Дзяржаўная ўстанова “Музей гісторыі горада Гомеля”, в.а. дырэктара – Анастасія Яўгенаўна Ропат

Месца правядзення і дата адкрыцця:
ДУ “Музей гісторыі горада Гомеля” (вул. Пушкіна, 32).
Адкрыцце: 13 кастрычніка (пятніца), а 16 гадзіне.
Тэрмін дзеяння: 13 –30 кастрычніка 2014 г.

Цікавыя падрабязнасці:
У 2014 годзе быў запушчаны маштабны арт-праект “ART-RAIN”, разлічаны на 5 год. Кожны год з гэтай нагоды на Беларусі будзе ладзіцца 2 арт-пленэра. Па выніках праекта плануецца выдаць каталаг лепшых работ і наладзіць выяздныя выставы з карцінамі ўдзельнікаў.
I Міжнародны АРТ-пленэр “Новая плынь” адбыўся на Стаўбцоўшчыне і быў прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Я. Коласу. Вынікам гэтага пленэра стала выстаўка, якая адкрылася ў музее.
II Міжнародны АРТ-пленэр “2014 – Год гасціннасці” прайшоў ў пас. Чонкі, Гомельскага раёна. У ім прымалі ўдзел як беларускія мастакі, такі і замежныя госці з Украіны, Малдовы, Расіі, Прыбалкі. З вынікамі пленэра гамяльчане і госці горада змогуць пазнаёміцца на выніковай выставе ў музеі 13 кастрычніка.

Мы работаем:
Среда-воскресенье 10.00-17.30,
вторник – день приёма экскурсионных групп 10.00-17.00,
понедельник – выходной.
КонтактывГомеле: 8 (0232) 74-28-23, 74-67-00, 70-13-43.
e-mail: mushistory@tut.by. www.gomelhistory.museum.by

71