"HRAFIKA" (творы гомельскіх мастакоў Боклага Алега і Вікторыі)


Змест:
На выстаўцы экспануюцца работы гомельскіх мастакоў Алега Боклага і Вікторыі Боклаг. Гэта жывапіс постмадэрнісцкага характара, праз які аўтары перадаюць свае эмпірычна-сімвалічныя разважанні гледачам.
Арганізатары выстаўкі:
ДУ «Музей гісторыі города Гомеля», дырэктар музея – Анастасія Ропат;
Мастакі – Алег Юр’евіч і Вікторыя Юр'еўна Боклаг.
Час і месца адкрыцця:
10 сакавіка (панядзелак) 2014 г., 17.00
ДУ “Музей гісторыі города Гомеля”, вул. Пушкіна, 32 (“Паляўнічы домік”)
Выстава будзе працаваць з 10 сакавіка да 6 красавіка 2014 г.

Цікавыя падрабязнасці:
Боклаг Алег нарадзіўся ў 1985 года у Гомелі. У 2002 годзе паступіў у Гомельскае мастацкае вучылішча на адзяленне "Станковы жывапіс". Навучанне прадоўжыў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на адзяленні традыцыйнай беларускай культуры, сучаснага мастацтва і народнай творчасці. З 2007 года працуе ў дзіцячай школе мастацтваў № 5 г. Гомеля.
Жывапісныя работы Алега Боклага – гэта творы, якія ён спрабуе паставіць на мяжу паміж светам людзей і светам найвышэйшым. У работах ужо згублена тое, што характарызуе свет людей, але яшчэ не набыта тое, што характарызуе свет Бога. Па сутнасці, карціны аўтара – гэта маятнікі, якія хістаюцца з боку ў бок, спрабуючы намáцаць пэўныя кропкі сутыкнення, што дазволяць у будучым даць адказы на самыя цяжкія пытанні чалавека.
Боклаг Вікторыя Юр'еўна ў 1997 годзе ў Гомелі. Яшчэ ў школе перамагла на міжнародным конкурсе «Я малюю свой свет і дару яго вам» у 2009 годзе. У 2013 годзе паступіла ў Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж народных мастацкіх промыслаў на мастака афарміцеля, дызайн інтэр'еру. Займаецца стварэннем жывапісных работ, графікі, роспісу па дрэве, ілюстрацый.

Мы працуем:
серада-нядзеля 10.00-17.30,
аўторак – дзень прыёму экскурсійных груп 10.00-17.00,
панядзедак – выхадны (але адкрыццё выставы абавязкова адбудзецца).

61