Фотавыстава Арцёма Гусева «Назіраючы за Богам»

Змест:

Прапануем Вашай увазе фотавыставу палесскага фатографа Арцёма Гусева, што ўяўляе сабой вопыт назірання за сімваламі хрысціянскай культуры ў побытавым асяродку. Некалькі гадоў таму аўтар звярнуў ўвагу на цікавую акалічнасць – добра вядомыя ўвасабленні біблейскіх персанажаў і асоб, што ўшаноўваюцца Царквой, могуць распавесці шмат новых найцікавейшых гісторый, калі пашырыць свой позірк і разглядаць іх ў кантэкстце асяродку. Навакольныя рэчы, такія знаёмыя ў паўсядзённым жыцці, становяцца нібыта новымі сюжэтнымі лініямі: металічная агароджа метафарычна ператвараецца ў краты, драўляныя брусы – у новае распяцце для Ісуса Хрыста, а паміраючае дрэва – неразуменнем на шляху златавуста Кірылы Тураўскага. Часам здаецца, што сфатаграфаваныя сюжэты ёсць ні што іншае, як выпадковасць. Бадай, так яно і ёсць, але не забывайцеся: выпадковаць – псеўданім Бога…

Арганізатары мерапрыемства:
ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля» - дырэктар Купрэева Юлія Святаславаўна
Фатограф – Гусеў Арцём Анатольевіч

Адкрыццё: 4 красавіка 2018 года, а 16 гадзіне.

Месца правядзення: Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны
(г. Гомель, вул. Камунараў, 7)

Тэрміны работы выставы: 4 красавіка – 4 мая 2018 г.

Цікавыя падрабязнасці:
Арцём Гусеў – нарадзіўся і жыве ў горадзе Петрыкаве, што на Палессі ў Гомельскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт і магістратуру ГДУ імя Францыска Скарыны, у часы студэнцтва захапіўся археалогіяй і фатаграфіяй. Працаваў настаўнікам. У сучаснасці з’яўляецца фотакарэспандэнтам газеты «Петрыкаўскія навіны».

596