"Год науки - 2017". Персанальная выстаўка гомельскага фатографа Сяргея Іванова «Зямля беларуская»

Змест:
На выставе будзе прадстаўлена 30 прац гомельскага фатографа Сяргея Іванова, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускай прыроды ў любыя поры года: дзіўныя ў сваёй маляўнічасці рэкі і азёры, бязмежныя ў сваей чароўнасці лясы і палі. Аднойчы разглядзеўшы іх прыгажосць, аўтар і зараз вялікую ўвагу надае фотапейзажу. У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў з пачатку шляху С. Іванова ў свет фотамастацтва і дадзеная выстава – гэта своеасаблівая творчая справаздача.
Адкрыццё: 19 студзеня 2017 г. у 16.00.

Месца правядзення: Філіял «Музей фатаграфіі» (г. Гомель, вул. Камунараў, 7).
Тэрміны работы выставы: 19 студзеня – 12 лютага 2017 г.

Цікавыя падрабязнасці:
Сяргей Міхайлавіч Іваноў нарадзіўся 21 студзеня 1952 г. Знаёмства з фатаграфіяй адбылося ў 15 гадоў. Сур'ёзнае захапленне прыйшло пазней, калі пазнаёміўся з прафесійнымі фатографамі, якія і адкрылі для Іванова С.М. свет фатаздымкаў.
На дадзены момант Сяргей Міхайлавіч з'яўляецца членам творчага саюза «Фотамастацтва» (Расія), Беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва», фотаклубаў «Святло душы» (Гомель) і «Максімус» (Гомель).
Пра сябе Сяргей Іваноў кажа наступнае: «Фатаграфія для мяне з'яўляецца сур'ёзным захапленнем і займае большую частку майго вольнага часу. Пры здымках перавагу аддаю рэпартажу, і, асабліва, прыродзе - гэтаму маўкліваму свету цішыні і гармоніі, так як сам у дзяцінстве страціў слых. Пошук новых ракурсаў, светавых эфектаў у розны час – усё гэта займае мяне».
Сяргей Міхайлавіч лічыць сваю мэту дасягнутай, калі фотаздымак хоць у аднаго чалавека выклікае некалькі імгненняў радасці і цяпла.
У год135-годдзя Я. Купалы и Я. Колоса, песняроў беларускіх краявідаў, запрашаем усіх аматараў родных даляглядаў на выставу Сяргея Іванова.

490