Стары горад. Чытаючы знакі...Архітэктурная разьба: мастацтва і рамяство.


На выстаўцы прадстаўлены элементы драўлянага аздаблення дамоў Гомельшчыны ў цэлым, і Гомеля ў прыватнасці. Выстава прадстаўлена ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава”.

Тэрмін дзеяння: 28 лістапада 2014 – 28 лютага 2015 г.

Разважанні па тэме:
Нашае жыццё напоўнена знакамі. Мы можам звяртаць на іх увагу (напрыклад, зяленае святло светафора), можам ігнараваць. Некаторыя знакі з’явіліся адносна нядаўна (напрыклад, знак клічніка), некаторыя дайшлі да нас з глыбіні часоў (напрыклад, крыж, трохкутнік, ромб).
Знак – гэта адсылка да іншай інфармацыі, якую мы ведаем, ці не ведаем. Узор – гэта група знакаў, аб’яднаных па тэматыцы. Жыцце нашых продкаў было напоўнена знакамі, якія яны добра ведалі і чыталі, як мы зараз кнігу. Але з цягам часу гэтыя незанатаваныя сведкі мінулага згубілі сэнс для нашчадкаў.
Беларускі горад, і Гомель тут не выключэнне, доўгі час складаўся з драўлянай забудовы. Гараджане, па магчымасці, імкнуліся ўпрыгожыць свае дамы. Пры гэтым яны карысталіся тымі ўзорамі, што і іх далёкія продкі. Пра што могуць расказаць ўзоры драўлянай гарадской забудовы? Наколькі ў ёй праяўляліся архаічныя матывы? Наколькі яны былі нязменныя? Што хацелі сказаць нашы продкі, калі ўпрыгожвалі ліштвы акон, карнізы дамоў выявамі жывел, птушак, кветак? Ці адчуваўся ўплыў народаў-суседзяў у аздабленні? Ці можна зараз сустрэць такое аздабленне ў гарадской забудове?
Мы запрашаем на выставу ўсіх, каму цікава знайсці адказы на гэтыя пытанні.

232