ВЫСТАЎКА «СЕЙБІТ ДАБРА І ПРАЎДЫ»

Выстаўка “СЕЙБІТ ДАБРА І ПРАЎДЫ” прысвечана памяці протапрасвітара Віталія Баравога (1916–2008) — выдатнага царкоўнага дзеяча, багаслова, выкладчыка, прапаведніка, які ўнёс заўважны ўклад у духоўнае жыццё пасляваеннага Гомеля.

Арганізатары выстаўкі:
Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы;
Брацтва Віленскіх мучанікаў (г.Мінск);
Гомельская епархiя;
Свята-Філарэтаўскі праваслаўна-хрысціянскі інстытут (г.Масква);
ДУ «Музей гісторыі города Гомеля».

Адкрыцце выстаўкі: 6 лістапада (пятніца) 2015 г., 15.00

Тэрміны працы: з 6 лістапада па 6 снежня 2015 г.

Цікавыя падрабязнасці:
У студзені 2016 года споўніцца 100 гадоў з дня яго нараджэння. Аргкамітэтам Беларускай Праваслаўнай Царквы распрацавана праграма памятных мерапрыемстваў на 2015-2016 гг., якія прайшлі і яшчэ пройдуць у Мінску, Гомелі, Жыровічах, Докшыцах, на малой радзіме айца Віталія.
Айцец Віталій, у асобе якога спалучаліся высокі прафесіяналізм, лепшыя якасці беларускага менталітэту і глыбокая духоўнасць, яўляе сабою яскравы прыклад дзеяча, кожнае слова якога было аўтарытэтным, значным, неаспрэчным. Яго праца ў Маскве, Міжнародных арганізацыях, талент дыпламата і вучонага спрыялі павышэнню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, усталяванню міру і стабільнасці ў міждзяржаўных і міжцаркоўных адносінах. Айцец Віталій пражыў годнае жыццё, пераадольваючы цяжкія жыццёвыя абставіны, заўсёды заставаўся верным свайму пастырскаму абавязку. Ён не парываў сувязь са сваёй радзімай, часта бываў у Беларусі, чытаў лекцыі, удзельнічаў у канферэнцыях, наведваў родную Віцебшчыну.

Магчыма правядзенне экскурсій, замовіць іх можна па тэлефоне:
(Velcom) +375291920731; +375291085468

528